Індэкс устойлівасці беларускіх АГС за 2025 год


Арганізацыя CSO Fusion пры падтрымцы прадстаўніцтва Фонду Конрада Адэнаўра па Беларусі з гонарaм прадстаўляе 26-е выданне Індэкса ўстойлівасці беларускіх арганізацый грамадзянскай супольнасці (АГС), у якім адлюстраваны ключавыя змены, выклікі і дасягненні грамадскага сектара за 2025 год.

Устойлівасць сектара працягвае зніжаецца

У 2025 годзе ўзровень агульнай устойлівасці беларускіх арганізацый грамадзянскай супольнасці працягваў зніжацца і склаў 6.2 бала. Пагаршэнне было зафіксавана па ўсіх параметрах ацэнкі Індэкса, за выключэннем прававога асяроддзя, якое яшчэ ў 2021 годзе дасягнула мінімальна магчымага значэння ў 7.0 балаў. 

Пераслед АГС і актывістаў, скарачэнне фінансавання з боку амерыканскіх донараў, востры недахоп чалавечых рэсурсаў і магчымасцяў для развіцця, абмежаванні ў камунікацыях з мэтавымі групамі ў Беларусі і пагаршэнне іміджу сталі асноўнымі фактарамі, якія негатыўна паўплывалі на становішча сектара.

Але негледзячы на тое, што беларускія АГС сутыкнуліся з сур’ёзнымі выпрабаваннямі, яны захавалі высокую здольнасць да адаптацыі, якасць працы і працягнулі аддана дзейнічаць у інтарэсах беларускага грамадства як у краіне, так і за яе межамі. 

Пра Індэкс устойлівасці АГС

Індэкс устойлівасці арганізацый грамадзянскай супольнасці – гэта аналітычны інструмент, распрацаваны USAID для ацэнкі ўзроўню развіцця арганізацый грамадзянскай супольнасці па сямі параметрах устойлівасці: прававое асяроддзе, арганізацыйны патэнцыял, фінансавая ўстойлівасць, адвакатаванне, аказанне паслуг , інфраструктура сектара, грамадскі імідж. Для ацэньвання группай экспертаў выкарыстоўваецца сямібальная шкала, дзе 7 адпавядае самаму нізкаму ўзроўню ўстойлівасці, а 1 – самаму высокаму. 

Сектар беларускіх АГС працягваў дзейнічаць як унутры краіны, так і за яе межамі – у Мінску і Бабруйску, у Варшаве і Вільні, у Берліне і Тбілісі – усюды, дзе беларусы аб’ядноўваюцца дзеля пазітыўных перамен. Таму Індэкс ацэньвае ўстойлівасць беларускіх АГС незалежна ад іх фактычнага месцазнаходжання.

Падзяка

Ацэнка і публікацыя справаздач па Індэксу ўстойлівасці АГС былі б немагчымымі без удзелу шматлікіх асоб і арганізацый. Мы асабліва ўдзячныя ўдзельні:цам экспертнай групы і аўтар:кам справаздачы, якія падзяліліся сваімі ўнікальнымі ведамі, аналітычнымі высновамі і экспертызай, што сталі асновай гэтага Індэкса.

Запрашаем азнаёміцца з поўным тэкстам справаздачы на беларускай або ангельскай мове. 

Прыемнага чытання!