Індэкс устойлівасці АГС Беларусі 

Індэкс устойлівасці арганізацый грамадзянскай супольнасці (Civil Society Organization Sustainability Index, CSOSI) – гэта аналітычны інструмент, распрацаваны Агенцтвам Злучаных Штатаў Амерыкі па міжнародным развіцці (USAID) у 1998 годзе для ацэнкі ўзроўню развіцця арганізацый грамадзянскай супольнасці ў розных краінах.

Метадалогія 

Індэкс штогадова разлічваецца групай экспертаў і экспертак па 7 параметрах устойлівасці АГС: 

  1. Прававое асяроддзе
  2. Арганізацыйны патэнцыял
  3. Фінансавая ўстойлівасць
  4. Адвакатаванне 
  5. Аказанне паслугаў 
  6. Інфраструктура сектара
  7. Грамадскі імідж. 

Для ацэньвання выкарыстоўваецца сямібальная шкала, дзе 7 адпавядае самаму нізкаму ўзроўню ўстойлівасці, а 1 – самаму высокаму. 

Індэкс у Беларусі і ў свеце 

У мінулыя гады пры падтрымцы USAID Індэкс скаардынавана ацэньваў узровень развіцця грамадзянскай супольнасці больш чым у 70 краінах ва ўсім свеце. У 2022 годзе ацэнка праводзілася толькі ў 15 краінах, а зараз метадалогія Індэкса самастойна выкарыстоўваецца асобнымі краінамі, у тым ліку Беларуссю.  

Ацэнка Індэкса беларускіх АГС упершыню адбылася ў 2000 годзе, і з таго часу працягваецца штогадова. З 2008 і да ліквідацыі ў 2022 ацэнку праводзіла Міжнароднае асветніцкае грамадскае аб’яднанне “АКТ”. Цяпер працу над Індэксам працягвае арганізацыя CSO Fusion пры падтрымцы FHI 360.  

Ацэнка і публікацыя справаздач па Індэксу ўстойлівасці АГС была б немагчымыя без удзелу шматлікіх асоб і арганізацый. Мы асабліва ўдзячныя ўдзельнікам і ўдзельніцам экспертных груп, на ведах, досведзе, ідэях і назіраннях якіх грунтуецца Індэкс. 

Справаздачы 

Запрашаваем азнаёміцца са справаздачамі па ацэнцы Індэкса ўстойлівасці АГС Беларусі за 2000-2023 гг. Справаздачы па Беларусі і іншых краінах таксама даступныя на англійскай мове на сайце csosi.org.