CSO Fusion – гэта беларуская некамерцыйная арганізацыя, якая спалучае ў сваёй дзейнасці вопыт і інавацыі для ўмацавання і развіцця грамадзянскай супольнасці і актывістаў, якія працуюць на карысць Беларусі.
CSO Fusion зарэгістравана ў Літве ў кастрычніку 2023 года. Наша каманда аб’ядноўвае вопытных спецыялістаў і экспертаў, якія працуюць у сферы развіцця грамадзянскай супольнасці і абароны правоў чалавека ад 10 да 30 год.
Наша місія: Узмацненне сектару беларускіх арганізацый грамадзянскай супольнасці (АГС) як лідэра пазытыўных пераменаў.
Мы працуем дзеля будучыні, у якой:
- Крытычная маса беларускіх АГС бачныя, устойлівыя, прафесійныя, дасягаюць вынікаў і маюць грамадскую падтрымку.
- Арганізацыі і ініцыятывы падтрымліваюць і ўзмацняюць сувязі са сваімі мэтавымі групамі, паміж сабой і з іншымі сектарамі, а таксама праяўляюць салідарнасць.
- Грамадскі сектар здольны актыўна ўплываць на працэсы прыняцця грамадска-важных рашэнняў і ажыццяўляць змены.
У межах стратэгічных кірункаў дзейнасці мы:
- аказваем падтрымку актывістам грамадзянскай супольнасці ў атрыманні псіхалагічнай, супрацьвыгаральнай, рэабілітацыйнай і іншай дапамогі;
- кансультуем, навучаем і прапануем іншую падтрымку па пытаннях кіравання і арганізацыйнага развіцця грамадскіх арганізацый і ініцыятыў;
- прасоўваем супрацоўніцтва і партнёрства ў трэцім сектары;
- узмацняем патэнцыял спецыялістаў, якія працуюць у сферы развіцця АГС.
Мы няспынна аналізуем новыя выклікі і патрэбы, якія ўзнікаюць перад грамадзянскай супольнасцю Беларусі, імкнемся гнутка рэагаваць на іх і прапаноўваць падтрымку, якая дапаможа дзейнічаць арганізацыям і актывістам больш эфектыўна.
Мы адкрыты для партнёрства і супрацоўніцтва з арганізацыямі, якія падзяляюць нашыя мэты і бачанне.